У ААТ «Прыазёрны мір» Шумілінскага раёна вырашыла трымаць накірунак менавіта на нарыхтоўку сена

logo
Четверг, 22.07.2021 10:37 | Рубрика: Экономика
01688

Па­першае, гэтаму спрыяе надвор’е, а па­другое, сена многа не бывае — яго можна і прадаць.

— Па плане нам трэба нарыхтаваць 320 тон сена, у рулонах ужо знаходзіцца 589 тон, або 184 працэнты да патрэбнага, — расказаў дырэктар ААТ «Прыазёрны
мір» Юрый Савіцкі. — Сена мяркуем нарыхтоўваць і надалей. Гэта каштоўны корм для буйной рагатай жывёлы, які ўтрымлівае вялікую колькасць клятчаткі і неабходныя вітаміны. Пры прыгатаванні кармасумесі мы ўлічваем, што сухасць «ежы» для кароў павінна быць 56 працэнтаў. Не маючы ўдосталь сенажу і сіласу, не прыгатуеш якасную кармасумесь. Больш таго, сена — такі корм, які можа захоўвацца не адзін год. Ну а лішкі можна і прадаць.

Разам з дырэктарам гаспадаркі мы накіроўваемся на поле са злакавымі шматгадовымі травамі, дзе рупіцца Юрый Фандарэнка. Гэта адзін з самых вопытных амбросавіцкіх механізатараў. Ён усё жыццё працуе ў сельскай гаспадарцы, можа сесці за руль любой сельгастэхнікі. Вось і з прэс­падборшчыкам працуе ўжо каторы год.

— Стараемся працаваць, — усміхаецца Юрый. — Каровам жа зімой не скажаш, што ленаваўся і не справіўся з запланаваным аб’ёмам работ. Таму шчыруем на палетках. Дзеля сябе і сельгаспрадпрыемства ў цэлым.

Шчыруем — самае трапнае слова, якое характарызуе работу Юрыя Фандарэнкі. Працуе ён, як ка­жуць, не пакладаючы рук з ранку да вечара. Пры плане 16 тон за дзень перавыконвае даведзеную норму ў тры разы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА. Фото аўтара.