Витебская «Лялька» поставила премьерный спектакль «Фенька»

logo
Понедельник, 02.10.2017 10:31 | Рубрика: Культура
03210

Спектаклямі “Вясёлы Дарафей” і “Дэкамерон” Беларускі тэатр “Лялька” на чале з мастацкім кіраўніком заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктарам Клімчуком распачаў трыццаць другі сезон. І вось – зноў прэм’ера: у канцы верасня гледачы ўбачылі спектакль для дзяцей (і для дарослых!) “Фенька” Леаніда Панцялеева. Як тут не адзначыць, што ў “Лялькі” бывае толькі два тыпу спектакляў: добрыя альбо вельмі добрыя. Напэўна, гэта пастаноўка Міхася Клімчука з разраду цудоўных.

Як заўсёды, на сцэне “Лялькі” два пласты тэатральнага дзеяння – верхні, які ўспрымаюць дзеці, і больш глыбокі. Але для гледачоў усіх узростаў – мора дабрыні. Так зразумелыя многім з нас персанажы Пісьменніка, чалавека чулага, у выкананні Яўгена Гусева, і самой Фенькі (Марыя Кавалёва). Да, дзяўчынка спрытна стварае праблемы там, дзе ўсё было мерна і правільна. Але менавіта яна робіць жыццё цікавым, сапраўдным і шчаслівым.

Сёння на сцэне Беларускага тэатра “Лялька” побач з мэтрамі – цэлая кагорта таленавітай моладзі. Што тычыцца “Фенькі”, то неабходна адзначыць і якасную працу Сяргея Талкача і Аксаны Нікеенкі, аўтара сцэнаграфіі, лялек і касцюмаў. Дарослы глядач, нібы трапляя ў мінулае, дзе няма месца злосці і карысці, адпачывае душой і напэўна становіцца больш добрым чалавекам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталій СЯНЬКОЎ. Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.