Прадстаўнікі ўстаноў культуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме

logo
Вторник, 25.10.2022 14:59 | Рубрика: Культура
02543

У рэспубліканскім семінары-практыкуме “Гісторыка-культурная спадчына як рэсурс устойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёна” прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў культуры Віцебскай вобласці.

У двухдзённую праграму семінара была ўключана экскурсія, падчас якой удзельнікі маглі азнаёміцца з аб’ектамі
і элементамі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскага раёна.
Арганізатары семінара – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Гродзенскі аблвыканкам.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі з усіх абласцей краіны абмеркавалі пытанні захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны нашай рэспублікі, уліку нематэрыяльных каштоўнасцяў у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама прааналізавалі ролю і рэсурсныя магчымасці фестываляў і святаў у папулярызацыі спадчыны.

Начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна пазначыла асноўныя аспекты дзейнасці па адраджэнню і захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны, а таксама расказала аб перспектывах работы ВАМЦНТ у гэтым кірунку.

У двухдзённую праграму семінара была ўключана экскурсія, падчас якой удзельнікі маглі азнаёміцца з аб’ектамі і элементамі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскага раёна.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Фота Ліліі Рэзкінай.