Дзесяць жыхарак Віцебскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці

logo
Суббота, 06.05.2023 10:01 | Рубрика: Общество
01343
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў Указ № 132 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамляе president.gov.by.



За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных па Віцебскай вобласці - паштальён перасоўнага аддзялення паштовай сувязі - 4 Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла “Белпошта” Наталля Апяцёнак, кантралёр харчовай прадукцыі “Савушкін-Орша” Вераніка Бандарэнка, прадавец “Агракамбінат “Юбілейны”, Аршанскага раёна Таццяна Гурская, аператар персанальных электронна-вылічальных машын упраўлення тэлемеханікі, аўтаматызацыі “Віцебскаблгаз” Дзіяна Залеўская, юрысконсульт “БРР Аршыё ЭКА Здароўе”, г. Віцебска Алеся Камінская, санітарка (палатная) тэрапеўтычнага аддзялення Віцебскага абласнога шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны “Юрцава” Святлана Князькова, галоўны эканаміст “Ломашы-Агра”, Глыбоцкага раёна Марына Мацкевіч, рабочы зялёнага будаўніцтва ўчастка “Зелянгас” Жыллёва-камунальнай гаспадаркі г Полацка Жана Сямёнава і інжынер-праграміст Віцебскага завода электравымяральных прыбораў Святлана Шкелёнак.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 65 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by