Белыя галубы і шары з пажаданнямі: апошні званок прагучаў для выпускнікоў віцебскай СШ № 42

logo
Понедельник, 01.06.2020 09:33 | Рубрика: Общество
05858

Заканчваецца пара дзяцінства і для 27 выпускнікоў СШ № 42. 30 мая на школьным двары разам са сваім класным кіраўніком Аксанай Лебедзевай сабраліся выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі, каб успомніць цудоўныя школьныя гады, пачуць апошні званок.

Дырэктар школы Людміла Лозіна звярнулася да выпускнікоў са словамі добрых пажаданняў і віншаваннямі. З вуснаў выпускнікоў гучалі цёплыя, добрыя вершы і душэўныя песні ў адрас настаўнікаў і бацькоў.

Белыя галубы, як сімвал міру, шары з марамі і пажаданнямі выпускнікоў узняліся ў неба. Школьнае свята скончылася гукамі апошняга званка, які далі вучаніца 1 «А» класа Рэгіна Шэндзюкова і вучань 11 класа Дзяніс Панкратаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юлія ЦЕПЛЯКОВА, сакратар ПА ГА “БРСМ”.