У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» весела сустрэлі Каляды

Святочнае гулянне «Віцебскія каляды, або Каляды ў Задзвінні» ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» падарыла сапраўды чароўны настрой дзясяткам віцябчан.


Традыцыйна ў светлае свята Раства супрацоўнікі ўстановы культуры падрыхтавалі для гасцей вясёлую тэатралізавана-гульнявую праграму з калядным шэсцем, песнямі, танцамі, карагодамі, народнымі зімовымі забавамі. Дзеці і дарослыя падтрымлівалі калядоўшчыкаў, якія, па паданню, нясуць дабро і шчасце, сустракалі на падворку комплекса яркіх персанажаў з беларускага фальклору, казачных герояў. Беларускія народныя музычныя творы выканалі ўдзельнікі фальклорнага калектыва «Жалейка» (кіраўнік Анастасія Карабанава).


Працавалі майстар-класы па кераміке, саломапляценню, выцінанке, фотазона клубаў гістарычнай рэканструкцыі, выставы «Зімы зачараванне» (удзельнікаў народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур») і «Казкі Раства» (дзіцячай творчасці). А ў чароўным цераме Дзеда Мароза можна было пагутарыць са старым добрым чараўніком і атрымаць падарунак.


Святочны настрой падтрымлівалі музыка, усмешкі і дзіцячы смех.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА. Фота Алега КЛIМОВIЧА.