#SUPREMШТОРМ_ноч — імпрэза пад такой назвай прайшла ў канцэртнай зале “Віцебск” з 13 на 14 лютага. Арт-падзея аб’яднала мастакоў, дызайнераў, музыкантаў, артыстаў, кінарэжысёраў, перформераў, фаершчыкаў, дыджэяў.
У гэты вечар можна было назіраць за арт-батлам паміж мастакамі, сярод якіх былі вядомыя творцы з нашага горада, а таксама супрацоўнікі краязнаўчага музея, студэнты ВДУ і ВДТУ. Яны з нахненнем працавалі над карцінамі на тэму футурыстычнай оперы “Победа над солнцем”, над мастацкім афармленнем якой працаваў Казімір Малевіч. У Віцебску яна была паказана ў 1920 годзе.
У складзе журы працавала ўнучатая пляменніца Казіміра Малевіча Івона Малевіч, якая прыехала ў Віцебск на святкаванне 100-годдзя УНОВИСа.
На вялікай пляцоўцы канцэртнай залы “Віцебск” таксама адбыліся прадстаўленні — супрэматычны небалет, «Уна – дачка Казіміра”, цікавай была выстава-інсталяцыя і перфоманс “Вымярэнне_ Малевіч”, якую падрыхтавалі студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта і маладзёжны тэатр “Колесо”, адбыўся і музычны батл. Яркіх замалёвак было шмат.
А завяршыў свята супрэматычный феерверк — вогненная інсталяцыя віцебскага мастака Васіля Васільева.© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.