Для жыхароў і гасцей аграгарадка Мазалава 22 красавіка будзе арганізавана экскурсія «Па слядах герояў фільма “Чорная бяроза» ў межах раённага фестывалю “Фэст экскурсаводаў – 2017”, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.
Работнікі мясцовых устаноў культуры і адукацыі прапануюць наведаць музеі ў Мазалаўскай сярэдняй школе, здзейсніць пешае падарожжа па знакамітых мясцінах аграгарадка, дзе праходзілі здымкі эпізодаў кінафільма “Чорная бяроза”, а таксама прагледзець урыўкі з фільма падчас наведвання Дома культуры.
Скончыцца мерапрыемства акцыяй “Алея сяброўства”, накіраванай на добраўпарадкаванне населенага пункта.
Кожны ўдзельнік падчас мерапрыемства атрымае каляндарыкі з выявай лагатыпу “Фэста экскурсаводаў” і візітоўкі з выявай помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя – колішняй сядзібы Ігната Манькоўскага.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.