Свята пачнецца на Алеі знакамітых землякоў у Глыбокім. Яскравым, як заўсёды, абяцае быць вячэрняе шэсце дудароў. У трохдзённай праграме фэста — канцэрты “Дударскі рэй на Глыбоччыне” у гарадскім пасёлку Падсвілле і ў санаторна-курортным комплексе «Пліса», прэс-канферэнцыя ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, вечарына “Дуда спеўная” з майстар-класамі і танцамі ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры.
Напрыканцы з удзелам дудароў адбудзецца урачыстая служба ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела.
3 мая/пятніца
- 12.00 – 14.00 Адкрыццё фэсту. Абыгранне помнікаў дудароў-песняроў.Алея знакамітых землякоў. Плошча 17 верасня. Глыбокае
- 17.00 – 19.00 Шэсце дудароў. Гала-канцэрт “Дударскі рэй на Глыбоччыне”.Г.п. Падсвілле.
- 20.00 – 21.00 Канцэрт у санаторна-курортным комплексе «Пліса»
4 мая/субота
- 12.00 – 14.00 Прэс-канферэнцыя з удзелам сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, д.41а
- 17.00 – 19.00 Вечарына “Дуда спеўная” (майстар-класы, танцы). Танцавальная зала Глыбоцкага гарадскога дома культуры. Вул. Камуністычная, д.10
5 мая/нядзеля
- 11.00 Урачыстая служба з удзелам дудароў. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вёска Удзела.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.