"Гарадоцкі Парнас” - фестываль, прысвечаны паэту-земляку Канстанціну Вераніцыну, аўтару паэмы “Тарас на Парнасе”, праходзіць у маляўнічым урочышчы Вераб’ёвы горы ля Гарадка.
Віруе свята! Сёлета ўпершыню адбылося ўручэнне прэміі “Зямляк года” райвыканкама.
Яе ўдастоены паэтэса Наталля Саветная і мастак Іван Хіцько.
Творчую праграму забяспечылі калектывы народнай творчасці.
14 каманд устаноў і прадпрыемстваў бяруць удзел у кулінарным конкурсе “Юшка для Тараса”, яшчэ 9 - у жартоўным “Уладар лесу”.
Фестываль апэатызаваны не толькі чытаннем знакамітай паэмы, але і духам яднання, якім прасякнуты гарадакчане і госці цудоўнага свята.
Будет дополнено
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.