У Нацыянальнай акадэміі навук падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства

logo
Пятница, 24.12.2021 15:31 | Рубрика: Год народного единства
01021

Адным з яго пераможцаў у намінацыі «Выяўленчае мастацтва» стаў педагог-арганізатар аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Назараў.

На конкурс, накіраваны на умацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальнага адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, было прадстаўлена больш за 1500 твораў розных жанраў: песні, вершы, апавяданні, эсэ, проза, літаратурныя нарысы, навуковыя даследаванні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, відэаролікі, а таксама кароткаметражныя фільмы па арыгінальных сцэнарыях. З вялізнай колькасці работ журы адабрала найлепшыя творы па сямі намінацыях. Атрымаць перамогу ў творчым спаборніцтве з прыняўшых у ім удзел студэнтаў і супрацоўнікаў ВДМУ пашчасціла менавіта Сяргею Назараву.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вера МУРАШКІНА.