У рамках праекта «Памяць – галоўны вораг вайны» ў яслях-садзе № 111 ладзілася шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Перамогі

logo
Пятница, 08.05.2020 13:31 | Рубрика: Беларусь помнит
01512

У рамках праекта «Памяць – галоўны вораг вайны» ў яслях-садзе № 111 ладзілася шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Перамогі. Там з’явіўся міні-музей, быў пасаджаны яблыневы сад, створана кніга памяці. Таксама дзеці і выхавальнікі ўдзельнічалі чэлендж-эстафеце «Песні Перамогі», пісалі «Лісты памяці».

А нядаўна ў садзе ладзілася батлеечнае прадстаўленне на роднай мове. На прыкладзе цяжкага лесу адной сям’і дзеці даведаліся пра выпрабаванні, што выпалі на долю нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Нашы педагогі ўжо два гады выкарыстоўваюць батлейку ў адукацыйным працэсе, – расказала загадчык ясляў-сада Святлана Мяснікова. – Гэта адкрывае дадатковыя магчымасці для уздзеяння на пачуцці і светапогляд выхаванцаў.

Дарэчы, творчая каманда сада ўдзельнічае ў 15-м сезоне конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend з распрацоўкай «Батлейка – беларускі скарб». Галоўная ідэя – стварэнне мабільнага батлеечнага тэатра і правядзене мерапрыемстваў для дзяцей і педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Віцебска. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА.