21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

logo
Среда, 21.02.2024 09:30 | Рубрика: Общество
01135

Нагода звярнуцца да каранёў. Сёння па ўсім свеце – Дзень роднай мовы. Адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. 

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук – рэспубліканская дыктоўка. Прысвечана таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мноства акцый – па усёй краіне. У Белдзяржуніверсітэце матчынай мове прысвяцілі тыдзень. 

Адкрылі марафон на філалагічным факультэце. Дзень адчыненых дзвярэй для старшакласнікаў – удзельнікаў Школы юнага філолага. Пазнаёміліся з гісторыяй кафедры беларускага мовазнаўства і факультэта. Задалі пытанні і азнаёміліся з выставай выданняў. Такі фармат сустрэч з патэнцыйнымі студэнтамі – добрая традыцыя, якую не парушаюць пяць гадоў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.