У дзіцячым садзе № 112 рэалізуюць краязнаўчы праект

logo
Пятница, 11.11.2022 10:09 | Рубрика: МамЭксперт. Все о детских садах Витебска
0880

Восенню, напрыклад, тут заўжды ладзяць «Кірмаш» і «Вячоркі». Педагогі ўпэўнены, што праз фальклорныя святы дзеці лепш засвойваюць родную мову, пачынаюць цікавіцца нацыянальнымі традыцыямі. Яны ахвотна спяваюць, танцуюць, удзельнічаюць у народных гульнях.

У гэты раз на «Вячоркі» ў госці да выхаванцаў старэйшых груп завіталі бабуля Васіліна і дзед Тамаш. Ролі герояў з задавальненнем выканалі педагогі Наталля Багавенка і Марыяна Шыянок. Яны падзяліліся з малымі зярняткамі народнай мудрасці, што схаваныя ў прыказках і прымаўках. А таксама прапанавалі паўдзельнічаць беларускіх народных гульнях «Зязюля», «Дудка», «Пляцень» і іншых.

– Дзяцінства – важны перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні пра чалавека, грамадства, культуру. Таму ў гэты час вельмі важна вучыць дзяцей паважліва ставіцца да прыродных і культурных каштоўнасцяў радзімы, любіць свой горад, сям’ю, блізкіх людзей, – адзначыла намеснік загадчыка дзіцячага сада Ганна Ворса.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля ЧАРНІЧЭНКА.