Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, творчы калектыў “Беларуская капэла”, Віцебскае музычнае таварыства ініцыявалі фестываль “Віцебскі арганны шлях”.
У межах новага праекта адбудуцца канцэрты арганнай і камернай музыкі пры парафіях па ўсёй тэрыторыі дыяцэзіі.
Прэмьера фестывалю 23 красавіка у Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага па вуліцы Воінаў-інтернацыяналістаў, 28 (пачатак а 15.00 гадзіне). У першым канцэрце прымаюць удзел Наталля Акініна (мэца-сапрана), Віктар Кісцень (арган), вядучая праграмы Святлена Немагай.© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.