
Віцебскія католікі прынялі ўдзел у Эўхарыстычнай працэсіі, прысвечанай урачыстасці Божага Цела. Традыцыйна яна прыпадае на чацвер пасля свята Найсвяцейшай Тройцы.
_result.webp)
_result.webp)
_result.webp)
Працэсіі папярэднічала Эўхарыстыя ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Затым вернікі і святары з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прайшлі да касцёла Святога Духа. Па дарозе зрабілі прыпынкі каля чатырох стацыйных алтароў. Каля кожнага гучаў урывак з Евангелля пра Эўхарыстыю.
Асабліва значным стаў гэты дзень для самых маленькіх прыхажанаў касцёла — каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі.
_result.webp)
Як расказаў біскуп Алег Буткевіч, свята — вялікая таямніца, знак прысутнасці Бога сярод людзей, касцёла.
— Традыцыйна мы выходзім на вуліцы горада, просім Божага блаславення, — адзначыў ён. — Разам молімся за ўсіх, хто жыве ў Віцебску, у нашай краіне, у свеце. З намі ідзе Бог. А дзе ёсць Бог, няма зла. Там любоў, мір і супакой.










© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.