Міжнародны дзень роднай мовы ў яслях-садзе №76: агляд-конкурс тэатральных куткоў, тыдзень беларускай народнай казкі, конкурс чытальнікаў «Гучы, беларуская мова»

logo
Понедельник, 22.02.2021 11:11 | Рубрика: Общество
02670

У яслях-садзе № 76 горада Віцебска ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы прайшло шмат мерапрыемстваў: агляд-конкурс тэатральных куткоў, тыдзень беларускай народнай казкі, конкурс чытальнікаў “Гучы, беларуская мова”.

Выхавальнікі ўсіх груп творча падышлі да афармлення куткоў. Віды тэатраў падабраны ў адпаведнасці з кожнай узроставай катэгорыяй. Складзены пералік беларускіх казак. Бацькі выхаванцаў прынялі актыўны ўдзел у вырабе дэкарацый і касцюмаў.

На працягу тыдня выхаванцы паказалi гульні-драматызацыі па матывах беларускіх народных казак: “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Кот, ліса і пеўнік”, “Як курачка пеўніка ратавала”. Дзеці з захапленнем ужываліся ў вобразы казачных персанажаў, з задавальненнем выконвалі ролі.

Сапраўдную прыгажосць роднай мовы слухачы адчулі падчас конкурсу чытальнікаў “Гучы, беларуская мова”. Меладычна, спакойна, прыгожа ліліся радкі вершаў, якія чыталі нашы выхаванцы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Надзея САПРОНЕНКА, педагог-псіхолаг ясляў-сада № 76.