ВГУ и Зеленогурский университет договорились о новом этапе сотрудничества

logo
Среда, 26.10.2016 08:44 | Рубрика: Образование
02423

Дэлегацыя студэнтаў і выкладчыкаў з Зялёна-Гуры (Польшча) наведала ВДУ імя П. М. Машэрава. Гэта другі візіт польскіх студэнтаў Зялёнагурскага ўніверсітэта ў Віцебск. Калі першы насіў больш краіназнаўчы характар, то зараз на працягу тыдня студэнты вывучалі рускую і беларускія мовы, наведвалі заняткі па розных лінгвістычных напрамках, адпачывалі на аграсядзібе і спазнавалі гісторыю Беларусі ў розных яе праявах.

Падчас сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам універсітэта ўздымаліся розныя пытанні. Напрыклад, разам з віцебскім абласным моладзевым аб’яднаннем «Цэнтр садзейнічання тэрытарыяльнаму развіццю і прававому інфармаванню «Перспектыва» абмяркоўваўся праект стварэння Цэнтра славянскіх моў і культур на базе філалагічнага факультэта ВДУ і Інстытута неафілалогіі Зялёнагурскага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, былі запланаваныя двухбаковыя абмены студэнтамі і выкладчыкамі ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці ERASMUS+, а таксама адкрыццё практыка-арыентаванага навучання магістрантаў з атрыманнем двайнога дыплома.

– Самае важнае, чаго мы дасягнулі – гэта тое, што аднавілася супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. Напрыклад, у маі гэтага года выкладчыца факультэта Юлія Галкоўская ў рамках абмену ездзіла чытаць лекцыі для магістрантаў і студэнтаў Зялёнагурскага ўніверсітэта. У канцы лістапада цяпер нашыя студэнты паедуць да іх удасканальваць польскую мову. Супрацоўніцтва працягваецца, але шмат чаго яшчэ наперадзе, – адзначыў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Нікалаенка.

Дарэчы, з 25 лістапада гэтага года студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава з візітам у адказ наведаюць Зялёнагурскі ўніверсітэт. Падчас яго плануецца падпісанне некаторых пагадненняў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота з архіва ВДУ імя П.М. Машэрава
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений