Па выніках абласнога этапа XXVI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2017 год у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» пераможцам прызнаны філіял №19 імя Е.Лось ЦБС горада Віцебска.
Гэтая гарадская публічная бібліятэка абслугоўвае і дарослых, але ж дзіцячая аўдыторыя складае 62 працэнты ад усёй колькасці чытачоў. У мінулым годзе супрацоўнікі актыўна працавалі з юнымі наведвальнікамі па розных накірунках. Шмат мерапрыемстваў было прысвечана нацыянальнай культурнагістарычнай спадчыне, у тым ліку 135годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 125годдзю — Максіма Багдановіча, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Надавалася ўвага экалагічнаасветніцкім праектам, якія праводзіліся ў арыгінальнай форме. Адзін з іх — «Мы жывём на адной планеце». З 2017га тут стаў працаваць творчы гурток «Чароўная лямпа», які аб’яднаў чытачоў розных пакаленняў. Дзеці ўдзельнічалі ў патрыятычных акцыях, літаратурных падарожжах, віртуальных экскурсіях, тыдні дзіцячай кнігі, летніх чытаннях, віктарынах, вечарынах, прысвечаных роднай мове, сустракаліся з пісьменнікамі.
У бібліятэцы імя Е. Лось працуюць шэсць спецыялістаў, кожны абслугоўвае па 917 чытачоў, а паказчык па кнігавыдачы складае 15 482 адзінкі.
Гэты філіял ЦБС горада Віцебска, а таксама пераможцы абласнога тура ў іншых намінацыях — Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны Полацкай ЦБС, Цэнтральная раённая бібліятэка Лёзненскай ЦБС, Цэнтральная раённая бібліятэка Віцебскай раённай ЦБС, прымуць удзел у рэспубліканскім туры конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры».
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.