Артысты-лялечнікі на хадулях рыхтуюць незвычайнае відовішча ў дзень нараджэння Марка Шагала

logo
Понедельник, 06.07.2020 15:44 | Рубрика: Культура
01882

На тэатральна-музычную вечарыну «З днём народзінаў, Марк!» запрашае Беларускі тэатр «Лялька» ў Дом-музей Марка Шагала па вуліцы Пакроўскай 7 ліпеня ў 21.00.

Гасцей, якія прыйдуць адзначыць дзень нараджэння Майстра, чакаюць квэст па экспазіцыі Дома-музея, вулічны візуальны перформанс «Зыход» (рэжысёр Дар’я Зімніцкая), прысвечаны жыццю і творчасці найвядомейшага віцебскага мастака, а таксама незвычайнае відовішча – спектакль, у якім артысты на хадулях працуюць з лялькамі розных сістэм і памераў.

Вечарыну падрыхтавалі артысты тэатра сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by