У Полацкім раённым Цэнтры культуры ў межах Года малой радзімы адбудзецца раённы этнафэст «Жывая даўніна»

logo
Среда, 13.11.2019 14:47 | Рубрика: Культура
01609

24 лістапада бягучага года ў Полацкім раённым Цэнтры культуры ў межах Года малой радзімы адбудзецца раённы этнафэст.

Мерапрыемства абяцае быць цікавым і незабыўным. Так, падчас яго правядзення плануеццазаключная дзея рэалізацыі праекта “Цікавае падарожжа Надзейкі. Малая радзіма пачынаецца з сям’і”з выставай-дэгустацыяй традыцыйных страў Полаччыны і ўганараваннем прадстаўнікоў васьмі сямей – удзельнікаў праекта. Пройдзе і адкрыты турнір народных побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” з удзелам танцавальных пар сельскіх устаноў культуры. Сваіх прыхільнікаў збярэ і арт-пляцоўка “Полацкая Гранд-батлейка”.

У фэсце з майстар-класам “Па сцяжынках спадчыны” прыме ўдзел і народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны” Багатырскага сельскага дома культуры з дэманстрацыяй спеўнай традыцыі выканання жніўных і купальскіх песень “у перахлёст” (дарэчы, у бягучым годзе дадзены элемент унесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь).

На свяце збяруцца не толькі фальклорныя калектывы Полаччыны, але і госці з Віцебскага раёна і горада Наваполацк, што стануць удзельнікамі фольк-вандроўкі “Свет нашых продкаў”.

Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх аматараў беларускай традыцыйнай культуры наведаць этнафэст, які распачнецца а 12 гадзіне.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Струнчанка. Фота news.tochka.net