У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”

logo
Четверг, 16.04.2026 20:14 | Рубрика: Культура
0123
Сёння ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” з удзелам дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова.


“У арабаў – сотні найменняў вярблюдаў, а ў нас – сотня найменняў балот!” – падзяліўся спікер з аўдыторыяй.


На прэзентацыі «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» Ігар Капылоў падрабязна расказаў пра гісторыю стварэння выдання. Ён звярнуў увагу на складанасць падрыхтоўкі падобных атласаў. Каб сабраць неабходны матэрыял, даследчыкам прыходзіцца аб’язджаць дзясяткі вёсак і дамоў, адказваючы пры гэтым прыкладна на 3000 пытанняў. 

Пасля завяршэння прэзентацыі Ігар Капылоў перадаў асобнікі лексічных слоўнікаў тром раёнам Віцебска: Чыгуначнаму, Кастрычніцкаму і Першамайскаму.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вікторыя Феранец, студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава. Фота аўтара