Летась Шумілінскі філіял УП «Віцебскаблпаліва» рэалізаваў насельніцтву больш за 4100 кубаметраў дроў

logo
Суббота, 06.02.2021 13:26 | Рубрика: Экономика
02353

На прадпрыемстве мяркуюць, што сёлетнія продажы будуць большымі.

Паліва спажыўцам завозяць па чарзе. Самая вялікая — на колатыя дровы. Іх трэба чакаць амаль месяц. Як і ў мінулыя гады, норма водпуску дроў — 4,9 кубаметра на год, торфабрыкету — 3,5 тоны. Прычэп дроў цуркамі будзе каштаваць 112 рублёў, колатых — 165. Трэба будзе даплаціць і за дастаўку. Некаторыя гаспадары для эканомii карыстаюцца паслугамі мясцовых лясніцтваў (Казьянскага, Мішневіцкага, Обальскага). Іншыя, з той жа нагоды, прыязджаюць за дрывамі на сваім транспарце. Як, напрыклад, жыхарка Крывога Сяла Ірына Жыгунова.

— Заўсёды трымаем дровы з запасам, зараз, напрыклад, маем 320 кубаметраў — вольха, бяроза, асіна, — кажа дырэктар філіяла Уладзімір Кійко. — Пад дахам ляжыць 60 тон брыкету.

Кожны дзень вопытны механізатар філіяла Аляксандр Камароў робіць да 8 рэйсаў з нагружанымі прычэпамі паліва ў розныя населеныя пункты раёна. А пакуль ён за рулём, раскрыжоўшчык Артур Данілаў рэжа дровы. Яму дапамагаюць вадзіцель пагрузчыка Іван Коцікаў і грузчык Віталь Юхнавец. Уладзімір Кійко хваліць сваіх работнікаў за працавітасць.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.