Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч правёў «прамую лінію» і прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Шаркаўшчыне

logo
Пятница, 20.12.2019 18:35 | Рубрика: Власть и люди
02703

Многія пытанні жыхароў сельскай мясцовасці датычыліся бытавых тэм і насілі асабісты характар.

Жыхарка вёскі Паяначы Зінаіда Машнюк звярнулася да памочніка Прэзідэнта, адзначыўшы наступнае:

— У нашым гарадскім пасёлку адкрыта і працуе доб­рая новая цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай. Мне нядаўна ў Мінску правялі аперацыю па зроку, пасля якой пэўны час неабходна праходзіць лячэнне і назірацца ў афтальмолага па месцы жыхарства. Ці магчыма гэта зрабіць у паліклінічным аддзяленні нашай раённай бальніцы, бо ездзіць далёка ў пажылым узросце ўжо дастаткова складана.

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака ўпэўнены, што жанчыне неабходна пайсці насустрач.

— Сем год таму ў Шаркаўшчыне была адкрыта новая цэнтральная раённая бальніца, — адзначыў кіраўнік раёна. — Кабінет афтальмолага на дадзены момант аснашчаны ўсім неабходным. У ім жанчына можа прайсці абследаванне і назірацца ў спецыяліста. Застаецца толькі вызначыцца, ці патрабуецца запрашаць для гэтага кваліфікаванага ўрача з іншай медустановы.

Жыхарку вёскі Прамяны Ірыну Газаран цікавіла пытанне дыягностыкі бытавога газавага абсталявання. Дзевяць год таму жанчына купіла і ўсталявала ў сваім доме газавую пліту. Згодна з дакументамі дадзенай пліце ўжо 10 гадоў, і работнікі Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння патрабуюць ад жанчыны правя­дзення яе дыягностыкі. Ці павінна яна выканаць гэта патрабаванне супрацоўнікаў газавай службы ўжо зараз, пацікавілася жанчына, пры тым, што перыяд эксплуатацыі пліты налічвае толькі 9 год.

З пытаннем ажыццяўлення рамонтных работ на мясцовай аўтамабільнай дарозе Каралеўскае — Лужкі звярнуўся жыхар вёскі Тупічына Анатолій Шынкевіч.

Усе звароты грамадзян узяты на кантроль кіраўніцт­вам раёна, адказным службам дадзены канкрэтныя даручэнні.

Падчас сустрэчы Анатолія Ліневіча з Дзмітрыем Ламакам былі разгледжаны пытанні сацыяльна­эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна і захавання яго гістарычнай спадчыны, прыцягнення ў рэгіён інвестыцый, работы райвыканкама са зваротамі грамадзян, праблем стану дарожнага пакрыцця і абслугоўвання насельніцтва грамадскім аўтатранспартам, развіцця фермерскіх гаспадарак, стану сістэмы адукацыі і некаторыя іншыя. Ацэньваючы работу мясцовай улады са зваротамі грамадзян, Анатолій Ліневіч адзначыў, што яна праводзіцца на належным узроўні. А каб раён развіваўся больш дынамічна, неабходна актыўней прыцягваць у яго інвестыцыі, ствараць новыя працоўныя месцы, развіваць транспартную інфраструктуру і са­дзейнічаць стварэнню фермерскіх гаспадарак.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений