Канстанцін КАРНЯЛЮК, віцябчанін: «Рэферэндум — стратэгічны крок для далейшага развіцця краіны»

logo
Понедельник, 14.02.2022 13:45 | Рубрика: Официально
0971

Канстанцін КАРНЯЛЮК, віцябчанін:
— Лічу, што пытанне, ісці ці не на выбары, не павінна нават стаяць. Абавязкова ісці! І зрабіць правільны выбар.
Не сакрэт, што карціна свету ў ХХІ стагоддзі істотным чынам змянілася, традыцыйныя каштоўнасці пастаянна выпрабоўваюцца на трываласць, а таму патрабуюць прававой абароны.

Канстытуцыя нам гарантуе, што Беларусь была і застанецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. У нас захаваны ўсе сацыяльныя гарантыі для розных катэгорый грамадзян, дапоўнены меры падтрымкі інвалідаў, іх сем’яў. Таксама вызначана, што дзяржава садзейнічае інтэлектуальнаму, духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Важна, что адбылося канстытуцыйнае замацаванне статуса Усебеларускага народнага сходу, які вызначаны вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, надзелены стратэгічна важнымі паўнамоцтвамі. Менавіта сход будзе вызначаць стратэгію развіцця грамадства і дзяржавы, зацвярджаць праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця, вызначаць меры, накіраваныя на забеспячэнне грамадзянскай згоды, сацыяльнапалітычнай стабільнасці ў грамадстве.

Новы праект Асноўнага Закона ‒ гэта патрабаванне сённяшняга дня. А рэферэндум — стратэгічны крок для далейшага развіцця краіны, выверанае і ўзважанае рашэнне, як будзем жыць мы, нашы дзеці і ўнукі.

Я абавязкова прыйду на ўчастак для галасавання, каб аддаць свой голас за змены ў Канстытуцыі, паколькі іх душой і сэрцам падтрымліваю. Гэта надасць мне ўпэўненасці, аптымізму ў заўтрашнім дні.

Лічу, што кожны грамадзянін, які неабыякавы да лёсу сінявокай Беларусі, павінен прыняць удзел у галасаванні. Апускаючы бюлетэнь у урну, мы тым самым галасуем за мір, згоду, стабільнасць, бяспеку, квітнеючую будучыню Радзімы. Галасуем за тое, што мы заўсёды застанемся добрымі, гуманнымі людзьмі і неабыякавай нацыяй. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.