
Андрэй Галяковіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Захарэнка.
Нагадаем, што маштабныя работы на гэтым гісторыка-культурным помніку распачаліся два месяцы таму. Тэндар на правядзенне першага этапа — рэканструкцыі сцяны, расколатай на дзве глыбы — выйграла прадпрыемства «Віцебскгандальбуд». За адзначаны перыяд яго работнікі зрэзалі і адрамантавалі пашкоджаныя карозіяй апорныя канструкцыі, наварылі новыя, «апранулі» ў новую бетонную шубу, правялі гідраізаляцыю і афарбоўку. Па словах Андрэя Галяковіча, на ўсе гэтыя работы затрачана больш мільярда рублёў, выдзеленых са сродкаў, заробленых жыхарамі нашай краіны падчас рэспубліканскага суботніка.

— Наша галоўная задача — захаваць усё прыбліжана да арыгіналу, але з карэкціроўкай часу, — кажа Юрый Градаў. — Мы будзем грунтоўна і прадумана рухацца па намечаным плане, каб нашы паслядоўнікі як мага пазней вярнуліся да рэстаўрацыі аднаго з самых значных помнікаў Беларусі.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ, карэспандэнт раённай газеты «Патрыёт».
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.