«Нашы дзеці»: Навагоднія падарункі ад дэпутата атрымалі пацыенты дзіцячага аддзялення Шумілінскай райбальніцы

logo
Пятница, 31.12.2021 11:18 | Рубрика: Общество
01654
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова актыўна падтрымала дабрачынную рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці» і прыехала ў Шумілінскі раён з навагоднімі падарункамі.


Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам Ірына Міхайлаўна наведала Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дэпутат пабывала у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і для грамадзян сталага ўзросту, засталася задаволенай тымі ўмовамі, у якіх праводзяцца заняткі па інтарэсах. Ірына Палякова пажадала работнікам і наведвальнікам цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту, добрых сяброў, уручыла салодкія падарункі і разнастайныя матэрыялы для заняткаў у кружках. Такі сюрпрыз самы патрэбны і чаканы, бо для інвалідаў у цэнтры працуюць 14 гурткоў, а для пажылых людзей – 13, адзначыла падчас сустрэчы з дэпутатам загадчыца аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Ларыса Забаўская.

У гэты ж дзень Ірына Палякова пабывала ў дзіцячым аддзяленні райбальніцы, дзе на той час лячылася дваццаць дзяўчынак і хлопчыкаў. «Вы ратавальнікі дзіцячых жыццяў! – так звярнулася дэпутат да медперсаналу шумілінскай бальніцы. – Няхай галоўным у вашай рабоце будзе прафілактыка. А хворых няхай будзе як мага менш». Ірына Палякова і Мікалай Будневіч пажадалі медыкам і іх пацыентам здароўя, поспехаў і вясёлага навагодняга настрою. Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў дзіцячае аддзяленне атрымала салодкія падарункі, а Ірына Палякова ўручыла дзецям настольныя гульні, цукеркі і фрукты.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА.