В агрогородке Порплище Докшицкого района запустили природный газ

logo
Пятница, 08.09.2017 17:47 | Рубрика: Социум
01978

Населены пункт стаў 113-м аграгарадком у рэспубліцы, куды прыйшло блакітнае паліва. Урачыстая цырымонія запуску прыроднага газу адбылася ў чацвер з удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі, міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, старшынi аблвыканкама Мікалая Шарснёва, генеральнага дырэктара УП «Вiцебскаблгаз», члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Пятра Шэршаня, iншых афiцыйных асоб, мясцовых жыхароў.

Председатель Палаты представителей Национального собрания Владимир Андрейченко, министр энергетики Беларуси Владимир Потупчик,
председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев во время торжественной церемонии. Фото Александра Хитрова, БЕЛТА.

Падчас урачыстасці Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасцi, сказаў: забеспячэнне належнага камфортнага жыцця для рэгіёна, асабліва сельскай мясцовасці, — адно з важнейшых пытанняў дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Прэзідэнт, парламент, а таксама мясцовыя органы ўлады ўдзяляюць вялікую ўвагу гэтаму пытанню.У Докшыцкім раёне прыродным газам карыстаюцца жыхары Гліннага, Сітцаў, Бягомля, Параф’янава. Летам блакітнае паліва прыйшло ў дамы жыхароў аграгарадка Барсукі. Сёння гэтай выгодай могуць карыстацца ў Порплішчы. Газаправод працягласцю 5 кіламетраў быў уведзены ў самыя кароткія тэрміны, на будаўніцтва яго затрачана 335 тысяч рублёў. Паралельна вырашаюцца і іншыя сацыяльныя пытанні: рамантуюцца гарадскія школы, завяршаецца будаўніцтва стаматалагічнай паліклінікі ў Докшыцах.

— Міністэрства энергетыкі ­Беларусі надае вялікую ўвагу змяншэнню затрат на ўласную вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі, паслугі газіфікацыі, — падкрэсліў Уладзімір Патупчык. — Людзі добра адчуваюць гэта, бо тарыфы на цеплавую энергію ў пяць разоў ніжэй, чым у Расіі. Цана на газ для насельніцтва таксама ніжэйшая, і гэта пры ўмове, што мы вымушаны купляць названыя віды паліва ў сваіх суседзяў. У Беларусі працягваецца рэалізацыя дзяржаўных праграм па газіфікацыі, у тым ліку сельскай мясцовасці. Рэсурсаў, канечне, не хапае, але мы стараемся задаволіць патрэбы людзей, бо цепліць дамы газам — гэта эканамічна выгадна.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да жыхароў аграгарадка, адзначыў, што ў Віцебскай вобласці газіфікаваны ўсе гарады, пасёлкі гарадскога тыпу і амаль палова аграгарадкоў:

— Стаўка робіцца ў першую чаргу на той населены пункт, дзе ёсць перспектыва развіцця, — зазначыў Мікалай Мікалаевіч. —У Порплішча ёсць будучыня: тут нараджаюцца дзеці, застаецца моладзь, пабудавана неабходная інфраструктура, развіваецца вытворчасць.

Святочнае мерапрыемства мела працяг у Доме культуры, дзе адбыўся канцэрт, былі ўручаны граматы і ўдзячнасці спецыялістам, якія ўдзельнічалі ў праектаванні і газіфікацыі Порплішча. Сярод узнагароджаных — начальнік Докшыцкага раёна газазабеспячэння Аляксандр Туркоў і слесар па абслугоўванні і рамонце газаправодаў Міхаіл Шыталь. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел у рашэнні такога важнага пытання — будаўнiцтве газаправоду ў Порплішчы і стварэнні камфортных умоў для сельскіх жыхароў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота БЕЛТА.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений