Руководство Витебской области поздравляет жителей региона с католической Пасхой

logo
Суббота, 16.04.2022 08:01 | Рубрика: Общество
0697
Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!

Гэтае свята ўвасабляе сапраўдныя вытокі хрысціянства і служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай устойлівасці.

Святло ўрачыстасці мае прыцягальную энергію, ствараючы асаблівы настрой. Вернікі пераасэнсоўваюць свае ўчынкі, дзеляцца цяплом міласэрнасці, клапоцяцца пра тых, хто аказаўся перад выпрабаваннямі. Такія пастулаты з’яўляюцца арыенцірам і маральным стрыжнем, якія сцвярджаюць стваральныя ідэі.

Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос Уваскрэс!» стане сімвалам духоўнага адраджэння і ўдасканальвання.

Жадаем, каб святло гэтай урачыстасці прынесла ў кожны дом дабрабыт і ўзаемаразуменне, сагравала сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі!

З павагай,

Аляксандр СУБОЦІН, старшыня                        Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, старшыня
Віцебскага абласнога                                                Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.                                         Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.