Летні адпачынак у новым фармаце арганізавалі для дзяцей настаўнікі віцебскай СШ № 34

logo
Понедельник, 13.07.2020 09:44 | Рубрика: Общество
03269

Дзень правоў і бяспекі адбыўся ў аздараўленчым лагеры «Сонейка» і профільным лагеры «Віцязь» Віцебскай СШ № 34.

У госці да выхаванцаў прыйшлі іспектар па справах непаўналетніх РАУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Вольга Купчына і супрацоўнік Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Святлана Собалева. Яны нагадалі дзецям пра іх правы і абавязкі, неабходнасць клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы другіх грамадзян. Выхаванцы ўдзельнічалі ў трэнінгавых гульнях, паглядзелі навучальныя відэафільмы пра правілы бяспечных паводзін на вадзе, у лесе, у выпадку ўзнікнення пажару.

На адкрытым паветры дзеці з задавальненнем паглядзелі інтэрактыўна-пазнавальны спектакль «Лялечны карагод» Беларускага тэатра «Лялька», што адбыўся на імправізаванай сцэне. Незвычайны фармат спектакля спадабаўся не толькі маленькім гледачам, але і жыхарам мікрараёна, якія сабраліся каля школы.

Сапраўды, пандэмія ўнесла свае змены ў арганізацыю аздараўлення ў летні перыяд, але настаўнікі СШ № 34 знайшлі спосаб для развівіцця дзяцей нават у складаных умовах.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by