Библиотека №19 имени Е.Лось признана лучшей в Витебской области в номинации «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падраста­ючым пакаленнем»

logo
Понедельник, 19.03.2018 20:37 | Рубрика: Общество
04070

Па выніках абласнога этапа XXVI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2017 год у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падраста­ючым пакаленнем» пераможцам прызнаны філіял №19 імя Е.Лось ЦБС горада Віцебска.

Гэтая гарадская публічная бібліятэка абслугоўвае і дарослых, але ж дзіцячая аўдыторыя складае 62 працэнты ад усёй колькасці чытачоў. У мінулым годзе супрацоўнікі актыўна працавалі з юнымі наведвальнікамі па розных накірунках. Шмат мерапрыемстваў было прысвечана нацыя­нальнай культурна­гістарычнай спадчыне, у тым ліку 135­годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 125­годдзю — Максіма Багдановіча, 500-­годдзю беларускага кнігадрукавання. Надавалася ўвага экалагічна­асветніцкім праектам, якія праводзіліся ў арыгінальнай форме. Адзін з іх — «Мы жывём на адной планеце». З 2017­га тут стаў праца­ваць творчы гурток «Чароўная лямпа», які аб’яднаў чытачоў розных пакаленняў. Дзеці ўдзельнічалі ў пат­рыятычных акцыях, літаратурных падарожжах, віртуальных экскурсіях, тыдні дзіцячай кнігі, летніх чытаннях, віктарынах, вечарынах, прысвечаных роднай мове, сустракаліся з пісьменнікамі.

Наталья Лукьяненко, Елена Новодворская, Анна Шашуткина, Елена Глотова, Ирина Бумаженко, Светлана Артюхова.

У бібліятэцы імя Е. Лось працуюць шэсць спецыялістаў, кожны абслугоўвае па 917 чытачоў, а паказчык па кнігавыдачы складае 15 482 адзінкі.

Гэты філіял ЦБС горада Віцебска, а таксама пераможцы абласнога тура ў іншых намінацыях — Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны Полацкай ЦБС, Цэнтральная раённая бібліятэка Лёзненскай ЦБС, Цэнтральная раённая бібліятэка Віцебскай раённай ЦБС, прымуць удзел у рэспуб­ліканскім туры конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры».

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталія КРУПІЦА. Фота Алега КЛIМОВIЧА.