«Беларускі пачастунак» Вось такія ласункі з нацыянальным каларытам могуць прапанаваць гасцям навучэнцы індустрыяльна-педагагічнага каледжа ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
Называецца кампазіцыя «Беларускі пачастунак», яе аўтар — студэнтка Вольга Карабейнiкава. Гэтыя імбірныя пернікі былі прыгатаваны спецыяльна да міжнароднага кандытарскага чэмпіянату ў рамках спецыялізаванай выставы «Продэкспа» ў Мінску і атрымалі там бронзавую ўзнагароду ў намінацыі «Мастацкія вырабы з цеста. Пернікі ручной работы», як і дзве іншыя працы. Яшчэ адна — «Кароль Леў» — была адзначана золатам, чатыры — срэбрам.
Дарэчы, менавіта імбірныя пернікі — візітная картка ўстановы адукацыі, тут часта праходзяць майстар-класы па іх вырабе. Пазнаёміцца з арыгінальнымі кампазіцыямі можна ў выставачнай зале каледжа.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.