Як захаваць вернасць каханаму?

logo
0524

Як захаваць вернасць каханаму? Не для ўсіх гэтае пытанне стаіць так жа востра, як для адной маёй знаёмай. Думаю, не трэба і гаварыць пра надзвычай бурны яе тэмперамент (назавём гэта так).

У Ганны быў малады чалавек, з якім яна збіралася жыць і дзяцей нараджаць. Кахала, карацей, па-сапраўднаму. Праўда, наогул адмовіцца ад увагі іншых прадстаўнікоў супрацьлеглага полу ніяк не магла. Але дзяўчына змагалася з такой сваёй неўтаймаванай прыродай, як умела.

Збіраецца аднойчы Ганна на спатканне, і зразумела, не з тым, з кім павінна. Сустрэча назначана ў кафэ. На вуліцы зіма. Яна старана наносіць макіяж, падбірае ўбор, як і належыць з такой нагоды. А боты нацягвае на босыя ногі – ні шкарпэтак, ні панчох.

– Кафэ ж не лічыцца за здраду. А з босымі нагамі я ў сваёй вернасці ўпэўненая і ад прапаноў выпіць кавы і паглядзець калекцыю марак у яго дома з лёгкасцю адмоўлюся. Куды ж я такая, без шкарпэтак – сораму не абярэшся, — аргументавала свае паводзіны знаходлівая дзяўчына.

Вось такім няхітрым, калі можна так выказацца, тэхнічным спосабам яна стрымлівала свае самыя моцныя інстынкты. Эфект стопрацэнтны.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталья ЧЕРНИЧЕНКО
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений