II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі праведзены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі

logo
Воскресенье, 30.05.2021 21:25 | Рубрика: Культура
01647

У межах форума адбыліся міжнародная навуковая канферэнцыя па тэме народнай казкавай прозе ў еўрапейскай прасторы, адкрыты “круглы стол” па пытаннях сучаснай літаратурнай казцы, іншыя мерапрыемствы.

Як даследчык казкавага жанру Віцебшчыну на форуме прадстаўляла начальнік аддзела традыцыйнай культуры абласнога метадычнага центра народнай творчасці Лілія Рэзкіна. Яна прадставіла песню-распавед і казку, якія запісала ў 1999 годзе ад Ірыны Гаўрылаўны Сеўруковай (1897 года нараджэння) у вёсцы Халамер’е Гарадоцкага раёна. Ліліі Пятроўне быў уручаны дыплом за захаванне і папулярызацыю фальклорнай спадчыны беларусаў і высокае майстэрства выканання беларускай народнай казкі.

На форуме таксама выступіла супрацоўнік ВАМЦНТ Ніна Бабровіч с прэзентацыяй работы “Несцерка”: спектакль-абрад. Узнаўленне сцэнічных касцюмаўу спектаклі “Несцерка”.

Падчас форума удзельнікі азнаёміліся з выставамі і прэзентацыямі тэматычных выданняў, унікальных архіўных зборнікаў казак з калекцыі фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, фонду фальклорных матэрыялаў Белдзяржуніверсітэту, збору Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У межах форума былі падзведзены вынікі дзіцячага конкурсу апавядальнікаў беларускай казкі, у якім удзельнічалі 12 прадстаўнікоў Віцебшчыны. Усе яны ўзнагароджаны дыпломамі, а Арыне Шафаровіч (Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна) прысуджана 2-е месца.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталія КРУПІЦА.