В Шумилинском районе проходит областной праздник юмора "Смеяться не грех"

logo
Суббота, 22.05.2021 14:00 | Рубрика: Культура
01810

Абласное свята гумару “Смяяцца не грэх” у 16-ты раз сабрала творчыя калектывы з усіх куткоў Віцебскай вобласці на гумарыстычны батл у Шумілінскі раён. У гэты раз свята прайшло ў аграгарадку Мікіціха. Тэма для выступленняў была выбрана надзвычай сур’ёзная – “За бяспеку жыццядзейнасці”. Але правіў на фестывалі як звычайна смех.

Тэатры мініяцюр прадставілі гумарыстычныя міні-спектаклі на тэму “Любоў не пажар – загарыцца не патушыш”, індывідуальныя выканаўцы чыталі байкі, гумарэскі, фельетоны, рабілі пародыі. Можна было не толькі падзівіцца, але і самім паўдзельнічаць у перформансах і флэшмобах. Аўтаклубы адправіліся з выступленнямі ў вёскі Шумілінскага раёна. Яны ўдзельнічалі ў конкурсе “Вясёлы аўтобус”. Выступленні доўжыліся з ранку да позняга вечара.

Праз два гады аматары дасціпнага гумару зноў збяруцца ў Шумілінскім раёне, каб паспаборнічаць ва ўменні смяшыць народ.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталья ЧЕРНИЧЕНКО. Фото автора.