Выставу маляваных дываноў Віцебшчыны адкрылі ў сталічным музеі

logo
Четверг, 18.02.2021 10:22 | Рубрика: Культура
01899

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску 17 лютага адкрылі літаратурна-мастацкую выставу “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”.

Гэтая экспазіцыя падрыхтавана ў межах музейнага праекта “Рэгіёны” сумесна з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.

Да публічнага агляду прадстаўлена калекцыя маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці, якія займаюцца вывучэннем, адраджэннем і папулярызацыяй гэтага віда дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва. Работы ў экспазіцыі з’яўляюцца адлюстраваннем твораў беларускай фальклорнай літаратурнай спадчыны.

Выстава маляваных дываноў, якая будзе дзейнічаць ў сталічным музеі да 20 красавіка, падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Падрыхтавала Наталля МАРТАВА.