Добры Цмок прызямліўся ў Сенненскай школе-інтэрнаце

Среда, 28.08.2019 09:06 | Рубрика: Образование
04621

У Сенненскай школе-інтэрнаце выхоўваюць будучага грамадзяніна, ужываючы розныя метады.

Дырэктар гэтай установы, прызначанай для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Леанід Казлоў упэўнены, што тут павінны выкарыстоўвацца розныя метады выхавання, пачынаючы ад працоўнага.

Сярод іншых і праект, які дазваляе вучням пазнаёміцца з беларускай міфалогіяй. Леанід Леанідавіч прыгадвае раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, дзе, у прыватнасці, кажацца: “Якраз тады выдахлі ў Сенненскіх азёрах цмокі, пра якіх пісаў яшчэ прападобны Амбражэй Куцеянскі”. А вось у школе-інтэрнаце вырашылі дружным калектывам адрадзіць міфічную істоту. Але не злую, якімі ў іншых лічацца яго браты (драконы ды змеі-гарынычы) а добрую. Над яе ўвасабленнем працавалі і педагогі, і выхаванцы. На металічную аснову накладвалі сена і асаку. Усё гэта замацавалі, і Цмок, змешчаны ў этнаграфічны пакой школы-інтэрната, стаў адным з яе брэндаў. .

Тут ужо прыжылася прыкмета: калі дакрануцца да фігуры і загадаць нейкае запаветнае жаданне, дык яно абавязкова збудзецца. Дзеці часта тут бываюць са сваімі летуценнямі. Настаўнікі жартуюць, што

Цмок ужо губляе “таварны выгляд”.

І хочацца, каб паўсюль на нашай зямлі былі такія добрыя анёлы-ахоўнікі, каб аберагаць прыгожых, таленавітых і працавітых хлопцаў і дзяўчат – будучыню беларускага краю. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений