Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

logo
Воскресенье, 24.12.2023 20:16 | Рубрика: Общество
0933
Хрысціянам Віцебшчыны, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Дарагія жыхары вобласці!

Шчыра віншую вас са святам Божага Нараджэння!

У гэтыя святочныя дні мы па традыцыі звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму. З Нараджэннем Хрыста звязана памкненне чалавека да братэрскай любові, сямейнага шчасця, служэння ідэям дабра і міласэрнасці.

Атмасфера свята яднае бацькоў і дзяцей, лю­дзей старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы будуем планы на будучыню адпаведна вечным хрысціянскім каштоўнасцям.

Няхай святло каляднай зоркі спрыяе ўзаемапара­зуменню паміж людзьмі, дапамагае нам берагчы адзін аднаго, а родны Прыдзвінскі край будзе больш багатым і стабільным.

Жадаем вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у справах і плёну ў працы!
З павагай

Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by