Да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыктоўка па беларускай мове адбылася ў гімназіі № 1 Віцебска імя Ж. І. Алфёрава

logo
Среда, 21.02.2024 14:49 | Рубрика: Общество
01125

Сёння, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у гімназіі № 1 Віцебска імя Ж. І. Алфёрава ўсе пісалі беларускую дыктоўку – кіраўнік установы адукацыі, намеснікі дырэктара, настаўнікі і гімназісты. Тым самым дарослыя і дзеці аднадушна выказвалі любоў і павагу да мовы нашых продкаў і сучаснасці.

– Традыцыі праводзіць тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, у нашай гімназіі амаль дзесяць гадоў, – адзначыла дырэктар гімназіі № 1 Віцебска імя Ж. І. Алфёрова Ларыса Ляўковіч. – Кожны такі тыдзень – гэта шмат цікавых мерапрыемстваў, праектаў, якія рэалізуюць вучні, настаўнікі і бацькі нашых выхаванцаў. У гэты раз тыдзень праходзіць пад знакам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. І абавязкова – традыцыйная дыктоўка па беларускай мове, якую з задавальненнем пішуць усе – і вучні, і педагогі.


Тэкст склалі настаўнікі гімназіі. У ім праходзіць скразной тэмай Вялікая Айчынная вайна. І гэта заканамерна ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дыктоўку правялі галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі гарвыканкама Ганна Каваленка; Святлана Мартынкевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (аўтар падручніка па беларускай мове для навучэнцаў 5 і 6 класаў); Алена Дзядова, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, кандыдат філалагічных навук.


У школьных класах раздавалася мілагучная матчына мова, якая засталася нам “ад прадзедаў спакон вякоў”.









© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Віталій СЯНЬКОЎ. Фота аўтара.