Витебская область развинает приграничное сотрудничество с Литвой и Латвией

logo
Четверг, 22.06.2017 16:20 | Рубрика: Официально
01413

Нядайна ў Докшыцах прайшло пасяджэнне Савета Еўрарэгіёна “Азёрны край”, у якім прынялі ўдзел госці з Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Полацкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Расонскага, Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці, Новаполацка, а таксама з Латвіі і Літвы.

Удзельнікаў пасяджэння зацікавілі вырабы Докшыцкага КУП "Бытавік”

Еўрарэгіён “Азёрны край” стаў моцнай платформай для рэалізацыі праектаў, за пяць гадоў пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Докшыцамі і латвійскім Балвіне праходзілі сустрэчы па абмене вопытам у дзейнасці галін вытворчасці, аграпрамысловага комплексу, адукацыі, спорту і культуры. Жыхары абодвух рэгіёнаў мелі магчымасць азнаёміцца з творчымі калектывамі сяброў-суседзяў, даведацца пра гісторыка-культурную спадчыну краін, іх сучаснае развіццё. З трыццаці праектаў, якія сталі пераможцамі конкурсу “Мясцовых ініцыятыў” (першапачаткова было пададзена 755 заявак) чатыры прыйшліся на ўдзельнікаў рэгіёна “Азёрны край”: Полацк, Глыбокае, Браслаў і Докшыцы. Трансгранічнае супрацоўніцтва мае вялікі патэнцыял для развіцця бізнесу, у першую чаргу, сельскага прадпрымальніцтва, накіраванага на павышэнне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з багаццем Докшыцкага краю, прадукцыяй яго прадпрыемстваў, вырабамі майстроў народнай творчасці, здзейснілі экскурсіі па Докшыцах і Бягомлі, наведаллі завод “Ветразь”, вытворчую базу Бягомльского лясгасу і краму “Дары прыроды”. На сустрэчы быў падпісаны шэраг дагавораў, распрацавана павестка дня наступнага пасяджэння.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.