Валянціна ПЧОЛКА, віцябчанка: «Веру, што мы ідзем правільным шляхам»

logo
Пятница, 25.02.2022 11:11 | Рубрика: Официально
0802

Я абавязкова пайду на рэспубліканскі рэферэндум, нават датэрмінова прагаласую, каб выказаць свае адносіны да маёй дзяржавы, якая клапоціцца аб пажылых людзях. Перад тым, як ісці на ўчастак, перагартала творы Янкі Купалы (я былы настаўнік роднай мовы). Вялікі пясняр зямлі беларускай нібы глядзеў у наш сённяшні дзень, калі пісаў такія паэтычныя радкі ў сваім вершы «Час!»:

Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход:
Хай рассудзіць,
Хай раскажа,
Слова цвёрдае хай скажа,
Скажа сам народ.

Паэт верыў у светлую будучыню роднай Бацькаўшчыны і аддаваў усе сілы, каб яна заняла свой пачэсны пасад між народамі, каб нам «людзьмі звацца». У гэты год гістарычнай памяці хочацца нагадаць, што нашым песнярам Янку Купалу і Якубу Коласу споўніцца 140 год з дня нараджэння.

Веру, што мы ідзем правільным шляхам творчай працы і міру. За гэта я і прагаласую!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by.