Современное отделение стоматологии открылось в Докшицкой ЦРБ

logo
Понедельник, 11.12.2017 18:51 | Рубрика: Здоровье
08096

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта — стаматалагічнага аддзялення Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы — бралі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе Уладзімір Андрэйчанка, начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач, старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

Пад аддзяленне рэканструявана зубапратэзная лабараторыя Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Будаўніцтва новага аб’екта аховы здароўя было распачата ў маі 2015 года. Генеральным падрадчыкам выступіла мясцовая ПМК‑52. Пры рэканструкцыі будынка было асвоена крыху больш за два мільёны рублёў, у тым ліку 428,5 тысячы рублёў — на набыццё абсталявання.

Падчас адкрыцця аб’екта Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ахове здароўя надаецца пільная ўвага не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў населеных пунктах раённага значэння. Новы аб’ект дазволіць жыхарам Докшыччыны атрымліваць якасныя стаматалагічныя паслугі, не пакідаючы межаў раёна, а тэхналагічнасць сучаснага абсталявання зробіць гэты працэс камфортным.

Юрый Дзеркач перадаў віншаванні старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва калектыву паліклінікі і жыхарам раёна і адзначыў, што стаматалагічнае аддзяленне ў Докшыцах — гэта прыклад выдатнага сучаснага аб’екта аховы здароўя, якіх у апошні час нямала пачало дзейнічаць у вобласці.

Кіраўнік раёна Алег Пінчук шчыра падзякаваў за тую ўвагу і дапамогу, якую спікер парламента аказвае раёну дзеля забеспячэння дабрабыту яго жыхароў. Пры падтрымцы дэпутата былі пабудаваны водна­аздараўленчы цэнтр, некалькі шматкватэрных дамоў. Алег Леанідавіч адзначыў таксама выдатную работу будаўнікоў.

Увядзенне ў эксплуатацыю стаматалагічнага аддзялення дасць магчымасць аказваць новыя віды медыцынскіх паслуг: выраб металакерамічных зубных пратэзаў метадам ліцця па выкананых васковых кампазіцыях і метадам паслойнага спякання, су­цэльналітых няздымных пратэзаў, суцэльналітых здымных (бюгельных) пратэзаў, выкананне эстэтычнай рэс­таўрацыі зубоў i іншых. У аддзяленні працуюць 2 урачы­стаматолагі­артапеды, 6 урачоў­стаматолагаў, 4 зубных фельчары, дадаткова ўведзена 7 ставак сярэдняга медыцынскага і іншага персаналу.

Новая сучасная паліклініка выглядае дыхтоўна як знешне, так і знутры. У кабінетах устаноўлена сучаснае абсталяванне, сцены пафарбаваны ў прыемныя колеры, агульную ўтульнасць ствараюць элементы інтэр’ера. Для стварэння безбар’ернага асяроддзя пабудаваны пандус пры ўваходзе ў будынак, адпаведныя памеры маюць уваходны тамбур i дзвярныя праёмы, санвузел. Відавоч­
на, што прымаць паслугі ў такой устано­ве будзе прыемна і дарослым, і маленькім пацыентам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Наталля СТАШЭВІЧ, Докшыцы. Фота Аляксандра Варанковіча i аўтара.