Беларускі тэатр “Лялька” заклікае адзначыць разам Сусветны дзень аховы жывёл

logo
Пятница, 02.10.2020 12:11 | Рубрика: Общество
01890

4 кастрычніка — у Сусветны дзень аховы жывёл — у тэатры “Лялька” адбудзецца доўгачаканая прэм’ера спектакля “Насарог і Жырафа”, які паставіў Міхась Клімчук. Займальную і павучальную гісторыю распавядзе Прафесар-ветэрынар, увасоблены красамоўным Алегам Рыхтэрам.

Спектакль пачнецца ў 11 гадзін, але варта прыйсці загадзя, каб пазнаёміцца з гадаванцамі Віцебскага прытулку для бяздомных жывёл. І падумаць, ці няма ў вас магчымасці зрабіць кагосьці з іх шчаслівым, назаўсёды ўзяўшы ў свой дом. Можна і проста паспрыяць прытулку — прынесці старыя рэчы на посцілкі, крупы (рыс, грэчка, проса), макароны, сухі і вільготны корм, бытавую хімію і іншае. Будзе працаваць пункт збору дапамогі.

У фае тэатра адбудзецца дабрачынны кірмаш на карысць прытулку для хатніх жывёлаў. Свае сувеніры прапануюць навучэнцы гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

“Лялька” звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей: “Давайце зробім свет крыху дабрэйшым да нашых чатырохлапых сяброў!”

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by Автор фото: Из открытых источников