Як вiцебскiя банкіры адзначылі Дзень роднай мовы

logo
Понедельник, 01.03.2021 09:52 | Рубрика: Общество
01051

Па ініцыятыве пярвічкі ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках адукацыйнага праекта «Размаўляем па-беларуску» у Віцебскім абласным упраўленні №200 ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшоў Дзень матчынай мовы, на працягу якога ўсе работнікі размаўлялі на роднай мове.

З раніцы ў холе гучала беларуская музыка, работнікаў банка сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах на чале са старшынёй пярвічкі БСЖ Інай Скідзевіч. Кожны, хто адгадваў беларускую загадку, атрымліваў цукерку.

Потым банкіры чыталі свае вершы і творы, што напісалі іх дзеці. Анастасія Масалкова, спецыяліст па АРБП 2-й катэгорыі аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг, прысутнічаць на паэтычным брыфінгу не змагла, але даслала свой твор. Верш сваёй дачкі Дар’і чытаў галоўны спецыяліст аддзела закладаў Валерый Юрчанка. У Дар’і назбіраўся ўжо цэлы зборнік вершаў на беларускай мове. Праўда, ён пакуль не выдадзены.

Вельмі пранікнёна чыталі вершы беларускіх аўтараў прадстаўнікі розных структурных падраздзяленняў: Таццяна Каравач з іпатэчнанага офіса, Вольга Грэбнева з цэнтра карпаратыўнага бізнесу, Юрый Атрашкевіч з аддзела аўтаматызацыі, Міхаіл Каваленка з АГА, Таццяна Барысенак, Ганна Клімантава і Алексндра Мандрык з цэнтра рознічнага бізнесу. Верш Янкі Купалы «Спадчына» дэкламавалі Галіна Канашэвіч, упраўляючы аддзяленнем №200 / 2024, і Аляксей Рудніцкі, вядучы спецыяліст сектара інфармацыйннай бяспекі.

Была і музычная віктарына «Адгадай мелодыю», усе ўдзельнікі якой атрымалі прызы.

Свята ўсім спадабалася. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: vitbichi.by