Дзяржаўных наград удастоены 32 супрацоўніка органаў унутраных спраў, у тым ліку прадстаўнікі Віцебскай вобласці

logo
Среда, 26.09.2018 10:55 | Рубрика: Общество
05474

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2018 года за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства, значныя заслугі ў барацьбе са злачыннасцю, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне грамадскага парадку дзяржаўных узнагарод удастоены 32 супрацоўніка органаў унутраных спраў. Сярод іх і прадстаўнікі Віцебскай вобласці.

Так, медалём “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку” ўзнагароджаны:

намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Уладзіслававіч Блажэвіч;

начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкана райвыканкама, маёр міліцыі Алег Іванавіч Мацеша.

Медалём “За бездакорную службу” I ступені:

начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Мікалай Віктаравіч Латышаў.

Медалём “За бездакорную службу” III ступені:

Начальнік аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Руслан Міхайлавіч Філіповіч.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.