Вядомы тэ­­лежурналіст Тэнгіз Думбадзэ прывёз на магілу свайго суайчыннiка-паэта Мірзы Гелавані зямлю з Радзiмы

logo
Вторник, 30.06.2020 17:56 | Рубрика: Беларусь помнит
01255

У гады вайны на тэ­рыторыі Беларусі ў ра­дах Чыр­во­най Арміі і пар­ты­зан­скіх атрадах змагаліся тысячы гру­зін. У іх ліку быў і паэт Грузіі Мірза Гела­ва­ні.

Прайшоўшы шлях ад радавога, кур­санта танкавага вучы­лішча, ён даслужыўся да капітана і камандзіра батальёна. Вытрымаў цяжкія баі ва Украіне, на маскоў­скім накірун­ку. Апош­ні бой, які скончыўся для Мірзы Гелавані тра­гічна, ён прыняў на Бешанковіччыне… У Грузіі пра лёс паэта не было вядома да 1963 года. Менавіта тады род­ныя атрымалі з Беларусі доўгачаканую вестку. Гэта быў ліст на імя маці загінуўшага афіцэра ад пі­янераў Ржаўскай шко­­­лы, у якім дзеці рас­ка­залі ёй пра месца паха­ван­ня сына. З тых часоў магілу Мірзы Гелавані амаль што­год наведва­юць яго суайчыннікі.

На гэты раз з ганаровай мі­сіяй бе­шанковіцкі край на­ведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыя­наль­нага схо­ду Рэспуб­лі­кі Бела­русь вядомы тэ­­лежурналіст Тэнгіз Думбадзэ. Ён прывёз на брацкую магілу ў весцы Саннікі, дзе спачывае герой, зямлю з радзі­мы паэта – Тыянецкага муніцы­па­літэта Грузіі.

– Я ганаруся, што ў ма­іх жылах цячэ кроў двух сапраўды вялікіх і добрых народаў – бела­рус­кага і грузінскага, – не хаваў сваіх пачуццяў Тэнгіз Думбадзэ. – Мне цяжка знайсці словы, каб выка­заць удзяч­насць вам за тое, што за­хоўваеце па­мяць аб загінуўшых сынах брацкіх рэспуб­лік…

У дзень вызвалення Бешанковічаў і Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларуска-грузінскія сувязі сталі мацнейшымі. Гэ­та­му паспрыяла падпі­сане Мемарандума аб гандлёва-эканамічным, сацыяльным і культур­ным супрацоўніцтве паміж Бешанковіцкім раёнам і Тыянецкім му­ніцыпалітэтам. Дадзеная падзея стала маг­чымай дзякуючы арганізаванаму тэле­мос­ту «Бешанковічы – Ты­я­неці».

Тэнгіз Думбадзэ і старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч падчас падпісання Мемарандуму аб супрацоўніцтве.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Святлана ВАРОШКА, гарадскі пасёлак Бешанковічы. Фота аўтара.