Немагчыма ўявіць сабе жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, шумных святаў і спаборніцтваў. Асабліва зімой!
6 лютага ў дзіцячым садку № 106 г. Віцебска пад дэвізам «Мы здароўю скажам – ТАК!» прайшло «Зімовае шматбор'е».
На свежым паветры фізкультурнае свята прайшло цікава, ярка і дынамічна. Вялікае ажыўленне ў праграму мерапрыемства ўнеслі гульні з элементамі спаборніцтва, эстафеты «Хакей», «Хуткая язда», «Лыжнікі» і інш.
На спартыўнай пляцоўцы кожны ўдзельнік каманды змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць, а маленькія гледачы хварэлі за сваіх сяброў! Снежнае надвор'е зарадзіла выхаванцаў выдатным настроем і спартыўным азартам!

Па выніках спаборніцтваў перамагло сяброўства. Бо дзіцячы сад – гэта адна вялікая, дружная сям'я, а ў сям'і не бывае прайграўшых. Ды і галоўнае не перамога, а ўдзел. Гэта так выдатна: камандны дух, пачуццё ўсеагульнай згуртаванасці і прыемная стомленасць ў канцы мерапрыемства!
Фізкультурнае свята стала сапраўдным Днём здароўя і спорту!
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.