У выставачнай зале Музея Марка Шагала ў Віцебску працуе справаздачная экспазіцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў

logo
Пятница, 07.02.2025 19:28 | Рубрика: Культура
01400
7 лютага / "Віцьбічы" / Мікіта Яблакаў /. У выставачнай зале Музея Марка Шагала ў Віцебску па вуліцы Генерала Белабародава працуе справаздачная экспазіцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.


«Арт-рэгіён-2» – праект, у якім прадстаўлена каля 70 работ больш за 40 аўтараў. Жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы адлюстроўваюць розныя мастацкія кірункі: ад рэалістычнага да абстрактнага. Акрамя знакамітых майстраў на выставе можна пазнаёміцца і з тымі, хто пакуль не атрымаў шырокую папулярнасць, але мае здольнасць, каб у будучыні ўліцца ў рады Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. 


Гэта і з’яўляецца асаблівасцю культурнага праекта. Кожны ўдзельнік выставы праз свае карціны дэманструе разнастайнасць аўтарскіх тэхнік, падыходаў, матэрыялаў і творчых рашэнняў, якія могуць зацікавіць не толькі аматараў мастацтва, але і прафесіяналаў гэтай сферы. «Арт-рэгіён-2» – выставачны праект, які захапляе разнастайнасцю і арыгінальнасцю работ. 


Экспазіцыя будзе працаваць у выставачнай зале па вуліцы Генерала Белабародава, 5, да 2 сакавіка ўключна. 


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Мікіта ЯБЛАКАЎ. Фота прадастаўлена Музеем Марка Шагала ў Віцебску.