Як паведамляюць в Віцебскім АМЦНТ, у фестывалі народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі», які адбудзецца 30-31 кастрычніка, прымуць удзел творчыя дэлегацыі ўсіх абласцей Беларусі ў складзе калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, майстроў народных мастацкіх рамёстваў.
Арганізатары фестывалю – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам і Аршанскі райвыканкам.
Праграма Міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі» (г.Орша, пр-кт Тэкстыльшчыкаў, 13)
30 кастрычніка (Гарадскі палац культуры «Орша»)
- 14.00-14.30 – сустрэча гасцей, выстава-дэгустацыя страў нацыянальнай беларускай кухні.
- 16.00-19.30 – выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-класы майстроў-удзельнікаў конкурсу.
- 17.00-18.30 – урачыстае адкрыццё и канцэрт-прэзентацыя ўдзельнікаў фестывалю.
31 кастрычніка (Гарадскі палац культуры «Орша»)
- 10.00-12.30 – конкурс удзельнікаў фестывалю.
- 10.00-14.00 – выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-класы.
- 14.00-15.00 – закрыццё Міжнароднага фестывалю, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.
© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.