10 пераможцаў вызначылі ў конкурсным праекце ”Дажыначны сноп“ у рамках абласных ”Дажынак-2021“

logo
Четверг, 23.09.2021 16:53 | Рубрика: Культура
02907
Кожны раён Віцебскай вобласці прадставіў на конкурсны праект ”Дажыначны сноп“ у рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі свята”Дажынкі - 2021“ свой самы лепшы сноп з залатой ніўкі.

Майстры раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Віцебшчыны праз адзін з сімвалаў дажынак імкнуліся перадаць цікавыя факты і гістарычныя звесткі рэгіёнаў. Прыгажосць снапоў заварожвала разнастайнасцю задумак і фантазій: саламяны камбайн і узнёслы на вяршыне снапа каравай, старажытны млын і карагод адзінства, а таксама мноства раслінных культур, якія вырошчваюць сяльгаспрадрыемствы раёнаў Віцебскай вобласці.


Вельмі прыемнымі сталі і вынікі конкурснага праекта – 10 пераможцаў! Гэта дажыначныя снапы Браслаўскага, Гарадоцкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Міёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў. Усе астатнія рэгіёны падзялілі паміж сабой II-е і III-е месцы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Лілія РЭЗКІНА, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ВАМЦНТ.